пятница, 6 мая 2022 г.

 6 мая ў школьным музеі была праведзена тэматычная экскурсія, прысвечаная святкаванню 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У мерапрыемствах прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. Было вельмі цікава і памятна. Вучні даведаліся, колькі іх продкаў ваявалі за нашу Радзіму і якім коштам нам дасталася Перамога.



пятница, 22 апреля 2022 г.

21 красавіка 2022 года ў школьным музеі была праведзена тэматычная экскурсіяпрысвечаная традыцыям святкавання Вялікадня ў нашым краі. У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні 5-9 класаў. Было вельмі цікава і пазнавальна.




суббота, 13 ноября 2021 г.

13 лістапада адбылася экскурсія ў музей школы вучняў старэйшых класаў. Мэта гэтай экскурсіі прадугледжвала знаёмства падлеткаў з краязнаўчым і фальклорным матэрыялам у нашай мясцовасці. Вучні праявілі зацікаўленасць да матэрыялаў, якія вывучаюць гісторыю і традыцыі нашай мясцовасці.




среда, 3 ноября 2021 г.

3 лістапада адбылася экскурсія ў музей школы вучняў пачатковых класаў. Мэта гэтай экскурсіі прадугледжвала знаёмства дзяцей з дасягненнямі нашых землякоў у розных галінах, іх гераізмам у гады Вялікай Айчынай вайны. Дзеці засталіся вельмі задаволены экскурсіяй і праявілі цікавасць да мінуўшчыны.






суббота, 2 октября 2021 г.

2 кастрычніка адбылася экскурсія ў музей школы госцяў з г.Гродна. Экскурсія працягвалася каля гадзіны замест запланаваных 20 хвілін. Госці засталіся вельмі задаволены нашай школай, парадкам у ёй, а музей назвалі вельмі цікавым і пажадалі поспехаў установе адукацыі.

пятница, 16 апреля 2021 г.

16 красавіка ветэраны працы з г. Шчучына здзейснілі экскурсію ў нашу школу, а таксама ў наш музей. Яны аставілі запіс у кнізе ганаровых госцяў. Экскурсія працягвалася больш запланаванага часу, так як госці вельмі цікавіліся помнікамі архітэктуры нашага краю, асабліва сядзібай Лябёдка (маёнтак Іваноўскіх) і сядзібай у Касцянёва (раней, да закрыцця, там знаходзілася Касцянёўская базавая школа). Ветэраны працы падзякавалі экскурсавода і адміністрацыю школы і пажадалі далейшых поспехаў установе адукацыі ў працы.